17 траўня 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысційна Оюланд: Гэта толькі пытанне часу, калі беларускі народ скіне дыктатуру

41
Крысційна Оюланд: Гэта толькі пытанне часу, калі беларускі народ скіне дыктатуру

На думку дэпутата Еўрапарламента Крысційны Оюланд, Лукашэнка сваімі нядаўнімі рашэннямі прадэманстраваў, наколькі ён жадае захаваць уласны трон.

Зняцце з цягніка Менск - Масква лідараў апазіцыі Аляксандра Атрошчанкава, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі з мэтай перашкодзіць ім прыбыць у Брусэль - гэта нібы выпадак з далёкага мінулага. Тое, што такі выпадак мае месца ў Еўропе ў 2012 годзе, - непрымальна, - паказвае Оюланд.

Лідары беларускай апазіцыі планавалі сустрэцца з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, акрамя таго, у чацвер у Еўрапарламенце адбудзецца галасаванне па рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі. Дадзеная рэзалюцыя звяртае ўвагу на парушэнне правоў чалавека ў краіне, яна таксама заклікае Міжнародную хакейную федэрацыю змяніць месца правядзення чэмпіянату свету 2014 года, якім цяпер значыцца Менск, перадае сайт dzd.ee.

Лукашэнка, на думку Оюланд, шырокімі і хуткімі крокамі ідзе да свайго канца. Ягоная дыктатура прывяла краіну да палітычнага краху, а адносіны з еўрапейскімі дзяржавамі практычна перапыненыя пасля высылкі амбасадараў краін ЕЗ.

Гэта толькі пытанне часу, калі чаша цярпення беларускага народа перапоўніцца канчаткова і ён скіне адну з апошніх дыктатур у Еўропе, - адзначае Крысційна Оюланд.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках