14 жнiўня 2022, Нядзеля, 13:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажубаліс: Калі амбасадары ЕЗ вернуцца ў Беларусь, то ўсе разам

2
Ажубаліс: Калі амбасадары ЕЗ вернуцца ў Беларусь, то ўсе разам

Міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс станоўча ацаніў рашэнне Беларусі аб вызваленні палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.

Аднак пакуль няма адзінага рашэння па вяртанні амбасадараў краін ЕЗ у Беларусь, адзначыў дыпламат.

Кіраўнік МЗС паведаміў, што на наступным тыдні ў Люксембургу ён сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕЗ.

«Толькі магу паўтарыць: як сышлі разам, так і вернемся разам, тут не можа быць ніякага адбору, ЕЗ павінен быць адзіным», - сказаў ён ru.DELFI.lt.

Радзе міністраў замежных спраў Літва прапануе казаць аб вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыі.

Паведамлялася, што амбасадары 27 краін ЕЗ былі адкліканыя з Беларусі ў канцы лютага. Перад гэтым з Беларусі на радзіму былі адкліканыя дыпламаты Польшчы і ЕЗ, а ўлады Беларусі рэкамендавалі ім пакінуць Менск.

Дыпламатаў адклікалі, калі ў дачыненні да Беларусі пачалі дзейнічаць чарговыя санкцыі.