26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны вітае вызваленне беларускіх апазіцыянераў

7
МЗС Украіны вітае вызваленне беларускіх апазіцыянераў

Міністэрства замежных спраў Украіны вітае вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.

«Украіна вітае вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Зміцера Бандарэнкі. Мы расцэньваем гэта як важны крок на шляху да забеспячэння павагі да асноўных правоў і свабод чалавека ў Беларусі», - паведаміў на брыфінгу ў сераду прэс-сакратар МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў, перадае «Інтэрфакс».

Ён дадаў, што ў МЗС спадзяюцца, што гэты працэс працягнецца ў станоўчым рэчышчы і ў дачыненні да іншых зняволеных, якія апынуліся за кратамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе.

«Гэта будзе садзейнічаць аднаўленню паўнавартаснага дыялогу паміж Беларуссю і ЕЗ, актыўнаму прыцягненню гэтай краіны да агульных еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў», - дадаў А. Дзікусараў.

Як паведамлялася, у канцы мінулага тыдня указам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя з калоніі экс-кандыдат у прэзідэнты краіны А.Саннікаў і беларускі апазіцыянер З.Бандарэнка, які быў даверанай асобай А.Саннікава падчас выбарчай кампаніі. У зняволенні ўсё яшчэ знаходзяцца Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках