21 траўня 2024, aўторак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане патрабуюць адклікаць амбасадара з Беларусі

3
У Кыргызстане патрабуюць адклікаць амбасадара з Беларусі

Лідэр руху «7 красавіка» Андуруш Тактанасыраў лічыць, што амбасада Кыргызстана не абараняе інтарэсы краіны.

Пра гэта ён заявіў журналістам падчас пікету, арганізаванага ля будынка парламента ў Бішкеку, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 24.kg.

«Амбасада Кыргызстана ў Беларусі не выконвае свае функцыі, не абараняе інтарэсы краіны», - сказаў Андуруш Тактанасыраў.

Па ягоных словах, пытанне адклікання дыппрадстаўніцтва краіны звязаные з экс-прэзідэнтам Кыргызстана Курманбекам Бакіевым, які ўцёк з краіны і якому Беларусь дала прытулак пасля красавіцкіх падзей 2010 года. «Я чуў, што ён атрымаў беларускае грамадзянства. Пакуль Курманбека Бакіева не будзе ў судзе як галоўнага фігуранта крымінальнай справы, усе судовыя працэсы па красавіцкіх падзеях, калі адбыліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і войскамі, - проста шоў», - дадаў Андуруш Тактанасыраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках