9 траўня 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрафлот не плануе купляць «Белавія»

3
Аэрафлот не плануе купляць «Белавія»

ААТ «Аэрафлот - Расейскія авіялініі» не разглядае магчымасці набыцця беларускага нацыянальнага перавозчыка «Белавія».

Пра гэта паведаміў гендырэктар «Аэрафлота» Віталь Савельеў журналістам у аўторак у Маскве, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Гэтае пытанне ніяк не разглядалася ў «Аэрафлоце», таму што ніякіх афіцыйных зваротаў няма. Па «Белавія» у нас няма ніякіх вынікаў, мы нічога не абмяркоўваем», - заявіў ён.

Раней паведамлялася, што беларускія ўлады збіраюцца акцыянаваць «Белавія», а потым яе прадаць. Газета «Коммерсантъ» пісала, што «Аэрафлот» вывучае магчымасць набыцця беларускага перавозчыка, аднак пазней беларускія ўлады заявілі, што перамоваў па продажы кампаніі з «Аэрафлотам» не было.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках