1 траўня 2024, Серада, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая пагражае аштрафаваць Лябедзьку за пазыку ў бацькоў

29
Падатковая пагражае аштрафаваць Лябедзьку за пазыку ў бацькоў

Лідара Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі могуць аштрафаваць на суму ад 500 тысяч да 5 млн рублёў за тое, што ён узяў у бацькоў грошы ў доўг, але юрыдычна гэта не аформіў.

Анатоля Лябедзьку і ягоных сваякоў ўжо паўгады правяраюць падаткавікі. 4 чэрвеня палітык зноў пабываў у падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна Менска.

- Узбуджаная адміністрацыйная справу аб правапарушэнні. Са снежня 2011 года мяне і ўсю маю сям'ю правяраюць супрацоўнікі падатковай інспекцыі, - распавёў «Салідарнасці» Анатоль Лябедзька.

Старшыня АГП паведаміў, што падаткавікі «выявілі» два моманты:

- Па-першае, мяне абвінавачваюць у тым, што я, нібыта, няправільна паказаў дадзеныя ў дакуменце аб куплі-продажы кватэры. У мяне там ёсць дзве лічбы - адна 1500, а другая 2000 рублёў. Я напісаў ацэначную вартасць, якая, дарэчы, большая за лічбу куплі-продажу. Па-другое, калі я купляў аўтамабіль, я браў пазыку ў сваіх бацькоў. У мяне пытаюцца: а чаму вы не аформілі, не паказалі? Грошы, якія я ўзяў у сваякоў, яны лічаць пазыкай. Зразумела, што юрыдычна я нават не афармляў такую «пазыку». Я ўсяго толькі браў грошы ў доўг - звычайная жыццёвая сітуацыя. А мне інкрымінуюць гэта як правапарушэнне, - распавёў падрабязнасці суразмоўца.

Раніцай Лябедзьку азнаёмілі з пратаколам, узялі пісьмовыя тлумачэнні. Цяпер намеснік начальніка падатковай Цэнтральнага раёна павінен прыняць рашэнне. Хутчэй за ўсё, гэта будзе штраф.

- Якая матывацыя? У мінулы раз я запытаўся, колькі міністраў і кіраўнікоў буйных гарадоў прайшлі праз такую праверку. Мне сказалі, што такой статыстыкі не існуе. Раней мяне праверылі за 18 гадоў, цяпер правяраюць за 3 гады. Гэта такая франтальная праверка. Правяраюць усё, што звязана з маёмасцю, правяраюць нават тых людзей, якія дапамагалі маёй сям'і аплачваць паслугі адваката, калі я знаходзіўся ў СІЗА КДБ, - падсумаваў палітык.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках