18 траўня 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку аштрафавалі на 500 тысяч за пазыку ў бацькоў

10
Лябедзьку аштрафавалі на 500 тысяч за пазыку ў бацькоў

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральным раёне прыняла пастанову па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Анатоля Лябедзькі.

Лідар АГП быў прызнаны вінаватым і аштрафаваны на 500 тысяч беларускіх рублёў. Падпісаў пастанову намеснік начальніка інспекцыі А. В Тычына, паведамляе прэс-служба АГП.

Палітыку паставілі ў парушэнне тое, што дзеля набыцця аўтамабіля ён браў грошы ў сваіх бацькоў і не паказаў гэта ў дэкларацыі. А таксама напісаў недакладную лічбу куплі-продажу кватэры. Па інфармацыі Анатоля Лябедзька - ён напісаў 2000 беларускіх рублёў, а трэба было 1500.

Вось як пракаментаваў тое, што адбылося сам палітык. «Усё гэта доўжыцца ўжо паўгады. Са снежня мінулага года. Правяраюць ўсіх маіх сваякоў. Ніхто і не хавае, што на праверку ёсць замова. Першую пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні мне атрымалася адмяніць. Але, мабыць, нехта вырашыў паправіць падаткавікоў. Яны пераставілі коскі, і вось новая пастанова аб правапарушэнні. Смешная, прымітыўная, але дзеючая. Самае агіднае ва ўсім гэтым - тое, што кропку, здаецца, яшчэ рана ставіць. Праверка працягваецца!»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках