Суд над сынам Кадафі пачнецца ў верасні
13- 23.08.2012, 17:16
Судзіць Саіфа аль-Іслама Кадафі будуць у горадзе Зінтан.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры Лівіі, перадае ВВС.
У пракуратуры паведамілі, што завяршылі фармулёўку абвінавачванняў, якія вылучаюцца ў дачыненні да Саіфа аль-Іслама Кадафі, які некалі лічыўся наступным лідэрам Лівіі.
Прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суда, які выпусціў ордэр на яго арышт па абвінавачваннях у злачынствах супраць чалавечнасці, заявілі, што ім вядома аб рашэнні ўлад Лівіі, аднак лівійскі бок не кантактаваў з судом па гэтым пытанні.