ПЭН-цэнтр Германіі ўзнагародзіў Ірыну Халіп
31- 8.08.2012, 13:19
Журналістка Ірына Халіп атрымала прэмію Хермана Кестэна, заснаваную ПЭН-цэнтрам Германіі.
Кожны год прэмію ўручаюць літаратарам за выдатныя заслугі ў справе абароны праў чалавека, або тым з іх, хто падвяргаецца палітычным рэпрэсіям.
Як нагадвае charter97.org, у 1995 годзе дадзеную прэмію атрымаў пісьменнік Гюнтэр Грас, у 2001-м - драматург Гаральд Пінтэр, у 2003-м - журналістка «Новой газеты» Ганна Паліткоўская.
Ірына Халіп - вядомая журналістка і жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Была арыштаваная ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года і прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.