18 красавiка 2024, Чацвер, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У амбасадзее Літвы ўшанавалі памяць абаронцаў свабоды

5
У амбасадзее Літвы ўшанавалі памяць абаронцаў свабоды

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў свабоды, прайшло ў пятніцу ў Менску, у амбасадзе Літвы ў Беларусі.

«Традыцыйна ў гэты дзень у Літве і дыпламатычных прадстаўніцтвах літоўскай дзяржавы за мяжой успамінаюць трагічныя падзеі, якія адбыліся ў Вільні 13 студзеня 1991 года. З аднаго боку, для літоўцаў гэтая дата з'яўляецца трагічнай, з другога - адной з важнейшых у гісторыі барацьбы літоўскага народа за свабоду і незалежнасць», - адзначыў часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Йонас Даніляўскас.

Як сказаў літоўскі дыпламат, «за гэтыя 22 гады, якія прайшлі з той трагічнай даты, мы змаглі захаваць і ўмацаваць нашу свабоду і незалежнасць на многія стагоддзі наперад», піша «Інтэрфакс».

Традыцыйна ў рамках мерапрыемства, якое праводзіцца з нагоды Дня абаронцаў свабоды, у двары літоўскай амбасады ў Менску яго ўдзельнікі каля вогнішча ўшанавалі памяць загінулых 13 студзеня каля тэлецэнтра ў Вільні.

Вярхоўны Савет Літвы ў сакавіку 1990 года абвясціў аб аднаўленні незалежнасці рэспублікі, але савецкае кіраўніцтва расцаніла гэта рашэнне як рашэнне, якое супярэчыць Канстытуцыі. У студзені 1991 года ў Літве пачаліся акцыі пратэсту, пасля чаго туды былі перакінутыя байцы спецпадраздзяленняў, частак ВДВ.

У ноч на 13 студзеня ў ходзе сутыкненняў мітынгоўцаў з вайскоўцамі ў Вільні каля тэлецэнтру загінулі 14 чалавек, больш за 600 былі параненыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках