24 красавiка 2024, Серада, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі спадзяецца на зоркі

44
Мінэканомікі спадзяецца на зоркі

Намеснік міністра эканомікі абяцае прырост ВУП, «калі зоркі сыдуцца».

На прэс-канферэнцыі ў Менску 21 студзеня намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка заўважыў, што сёння «ўсе, хто не лянуецца» крытыкуюць Мінэканомікі за запланаваны на 2013 год 8,5-адсоткавы рост ВУП, называючы яго нерэальным і рызыкоўным, піша БелаПАН.

Ярашэнка прызнаў, што ёсць пэўная небяспека разагрэву эканомікі за кошт разгону ўнутранага попыту, як гэта было ў 2010-2011 гадах. «Але калі мы распрацоўвалі сцэнары развіцця эканомікі ў 2013 годзе, - растлумачыў ён, - то зыходзілі з таго, што наша эканоміка астоялася і выдае пэўны эфэкт, што гэты год будзе больш спрыяльным. І закладвалі ў сцэнары ўсе максімальна спрыяльныя спадарожныя абставіны».

«Калі мы хочам мець істотны якасны прарыў у эканамічным развіцці, - перакананы Ярашэнка, - то павінны ствараць новыя сэктары эканомікі, новыя вытворчасці, прывабліваць наўпроставыя замежныя інвестыцыі. Гэта важна не толькі з фінансавага пункту гледжання, але і з пункту гледжання прыходу новых тэхналогій, новага мэнэджмэнту».

8,5% росту ВУП - гэта тая мэта, да якой мы павінны імкнуцца, сказаў на заканчэнне намеснік міністра. «Рэальнасць такая, што яна можа быць дасягнутая, калі ўсё станоўчыя моманты складуцца, усе зоркі сыдуцца», - мяркуе Ярашэнка.

Нагадаем, галоўнай прычынай правалу росту ВУП у 2012 годзе намеснік міністра назваў падзенне аптовых продажаў нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках