Надзвычайнае здарэнне ў менскім метро
16- 30.01.2013, 8:03
(абноўлена) Рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі менскага метро сёння пачаўся на 19 хвілін пазней графіка.
Прычына была ў няспраўнасці дзялянкі рэек. Пра гэта паведаміў начальнік службы руху КУП "Менскі метрапалітэн" Рыгор Якімкаў, паведамляе БелТА.
"Рух цягнікоў на другой лініі пачаўся са спазненнем. Фактычна цягнікі пачалі ездзіць а 5.52, а не як звычайна ў 5.34-5.35 праз выяўленне вузкадэфектнай рэйкі на перагоне паміж станцыямі Купалаўская і Першамайская. Запатрабавалася яе тэрміновая замена. Няспраўнасць была аператыўна ліквідаваная сіламі работнікаў метрапалітэна", - сказаў Рыгор Якімкаў.