27 красавiка 2024, Субота, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Пуціна палохае ўкраінцаў візавым рэжымам з Расеяй

57
Дарадца Пуціна палохае ўкраінцаў візавым рэжымам з Расеяй

Дарадца прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў заявіў, што краіны Мытнага саюза праз некалькі гадоў могуць увесці візавы рэжым з Украінай.

У прыватнасці, у інтэрв'ю Радыё Эхо Москвы журналісты выдання спыталі Глазьева, наколькі верагоднае з'яўленне ў бліжэйшы час віз з Украінай.

«Хацелася б гэтага пазбегнуць усімі сіламі. Разам з тым мы павінны разумець, што ў кожнага інтэграцыйнага працэсу ёсць свая логіка. Наш інтэграцыйны працэс у рамках МС з Беларуссю і Казахстанам прадугледжвае, што ўжо з 1 студзеня 2015 года запрацуе яго наступны этап, будзе створаны Еўразійскі эканамічны саюз. І калі далей экстрапаляваць гэтую тэндэнцыю, - а інтэграцыя гэта працэс бясконцага яго паглыблення, гэта паказвае і вопыт ЕЗ, і наш уласны, - гэта працэс, які нельга спыніць», - заявіў ён.

«Калі мы ў рамках МС уніфікуем пашпартна-візавы кантроль, адменім на мяжы гэты від кантролю, то далей, магчыма, паўстануць і больш жорсткія патрабаванні ў адносінах да тых, хто ў гэты рэжым не ўвайшоў. Гэта значыць, фармальна гэта можа і не прывесці да ўвядзення віз з Украінай і іншымі дзяржавамі, якія не сталі ўдзельнікамі нашага аб'яднання, але зыходзячы з логікі інтэграцыйнага працэсу, такая пагроза існуе», - дадаў дарадца Пуціна.

У той жа час, дадаў ён, калі Украіна ўвойдзе ў Шэнгенскую зону з большасцю краін ЕЗ, а ў Расеі па-ранейшаму будзе адсутнічаць бязвізавы рэжым з ЕЗ, то еўрапейцы вымусяць Украіну весці візавы рэжым, піша korrespondent.net.

«Так, гэта вялікая краіна, якая з намі заўсёды жыла разам і нам нават цяжка сабе ўявіць, што раптам абарвуць гэтыя тысячы кааперацыйных сувязяў, з'явіцца візавы рэжым на межах і як у кашмарным сне мы будзем успамінаць, што рабілася падчас грузінскага канфлікту, калі відавочна варожая нам ўлада накіроўвала ўкраінскіх спецыялістаў ваяваць з расейскімі салдатамі - гэта ж вар'яцтва проста», - адзначыў ён.

Раней Глазьеў заявіў, што без падтрымкі Масквы Партыі рэгіёнаў як кіруючай палітычнай сілы проста б не існавала. «Тая палітычная сіла, якая сёння знаходзіцца ва ўладзе ва Украіне, яна прайшла пад лозунгі збліжэння з Расеяй. Не было б нашай падтрымкі - не было б гэтай палітычнай сілы», - заявіў ён.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках