27 красавiка 2024, Субота, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Пакістана зноў арыштаваны

Экс-прэзідэнт Пакістана зноў арыштаваны

Паліцыя Пакістана ў чацвер зноў заарыштавала былога прэзідэнта краіны Пэрвэза Мушарафа ў сувязі з падзеямі, звязанымі са штурмам Чырвонай мячэці ў 2007 годзе.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на пакістанскую газэту "Дон".

"Мы змясцілі генерала Мушарафа пад хатні арышт у рамках справы аб вайсковай аперацыі супраць мячэці ў Ісламабадзе", - цытуе выданне словы прадстаўніка паліцыі Ісламабада Мухамада Рызвана. Ён дадаў, што генерал паўстане перад судом у гэтую пятніцу.

Арышт Мушарафа зроблены праз некалькі гадзін пасля ягонага вызвалення з залы суда пад заклад. Прадстаўнік партыі Мушарафа Агульнапакістанскай мусульманскай лігі пацвердзіў факт арышту.

Як паведамлялася раней, Вярхоўны суд Пакістана задаволіў у сераду хадайніцтва аб вызваленні Мушарафа пад заклад у справе аб датычнасці да забойства ў 2006 годзе лідэра нацыяналістаў правінцыі Бэлуджыстан Акбара Бугці. Аналагічныя пастановы суда былі раней прынятыя ў іншых двух асноўных абвінавачваннях супраць Мушарафа.

Судовыя ўлады абвінавацілі яго ў забойстве экс-прэм'ера Бэназір Бхута ў 2007 годзе ў горадзе Равалпіндзі. Яго таксама абвінавацілі ў датычнасці да забойства радыкальнага рэлігійнага лідэра Абдула Рашыда Газі пры штурме Чырвонай мячэці ў 2007 годзе.

Фота: news.flmaster.kz

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках