16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіганцкая «месяцовая паходка» ў гонар Майкла Джэксана (Відэа)

8

Аркестр універсітэта Агаё незвычайна адзначыў 25-годдзе выхаду альбома «Bad» амерыканскага поп-караля.

200 яго ўдзельнікі прадэманстравалі ашаламляльную зладжанасць і прафесіяналізм, узнавіўшы вобраз Майкла Джэксана. Відэа выступлення аркестра, выкладзенае ў YouTube, імгненна стала папулярным і за тры дні набрала больш за 2,2 млн праглядаў.

Музыкі выканалі папуры з хітоў Майкла Джэксана, але галоўным нумарам выступлення стала менавіта сінхронная харэаграфія. 192 ўдзельнікі ў пачатку шоў адлюстравалі на полі лагатып MJ з каронай над ім і выканалі некалькі танцавальных рухаў спевака. Самае фантастычнае дзейства пачалося пасля 4-й хвіліны, калі аркестр паказаў сілуэт поп-караля, а потым і яго знакамітую месяцовую паходку. Гіганцкая фігура спевака рухалася па футбольным полі, паказваючы яго паходку, прысяданне на шпагат, і нават руку, якая працягнулася да капелюша. І гэта было неверагодным відовішчам, піша блогер varganshik.

Выступленне аркестра было настолькі яркім і займальным, што зацямніла нават саму футбольную падзею. Адзін з гледачоў напісаў у каментары, што асноўным момантам у гульні лічыць месяцовую паходку ў выкананні гурта.

Аркестр Універсітэта штата Агаё трымае сусветную пальму першынства сярод падобных аркестраў, якія маршыруюць. Нездарма ён неафіцыйна называецца TBDBITL - «Лепшы чортавы гурт на зямлі» (The Best Damn Band in the Land).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках