3 траўня 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікам «Уралкалія» даслалі адпіску ад Лукашэнкі

12
Працаўнікам «Уралкалія» даслалі адпіску ад Лукашэнкі

Улады Беларусі апавясцілі калектыў «Уралкалія» аб немагчымасці ўмешвацца ў ход справы Уладзіслава Баўмгертнера.

Адказ з адміністрацыі Лукашэнкі паступіў рабочым 8 лістапада. У адказе, падпісаным начальнікам галоўнага ўпраўлення адміністрацыі дыктатара Станіславам Бука, гаворыцца, што калектыўны зварот работнікаў «Уралкалія» быў разгледжаны. Аднак такія пастановы «належаць да выключнай кампетэнцыі органаў крымінальнага пераследу».

У той жа час ціск на гэтыя органы з мэтай «перашкодзіць усебаковым, поўным і аб'ектыўным расследаванням абставінаў крымінальнай справы забараняецца і цягне за сабой устаноўленую законам адказнасць», падкрэсліваецца ў адказе.

Нагадаем, у лісце, які падпісалі амаль 6 тысяч чалавек, калійшчыкі Бярэзнікаў і Салікамска, прасілі Лукашэнку прыняць меры да хутчэйшага вызвалення Уладзіслава Баўмгертнера і развязання сітуацыі, якая з кожным днём наносіць усё большыя страты ўзаемнаму даверу паміж Расеяй і Беларуссю.

Зварот супрацоўнікаў «Уралкалія» быў дастаўлены ў адміністрацыю Лукашэнкі яшчэ 2 кастрычніка. Кіраўнік назіральнага савета беларуска-расейскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Менску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ паводле абвінавачванняў ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Праз некаторы час ён быў пераведзены пад хатні арышт.

Фота: udf.by
Фота: udf.by

Фота: uralinform.ru

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках