25 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы забудоўшчык Беларусі - у цэнтры карупцыйнага скандалу

40
Найбуйнейшы забудоўшчык Беларусі - у цэнтры карупцыйнага скандалу

На аб'яднанні «Менскбуд» зноў выяўленыя хабарніцтва і крадзяжы.

Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні па некалькіх крымінальных артыкулах былому галоўнаму бухгалтару прадпрыемства, піша «Ежедневник».

Новы карупцыйны скандал прыйшоў на ДВА «Менскбуд» з таго боку, з якога не чакалі. Пачалося ўсё яшчэ ў красавіку бягучага года, калі ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС паступіла заява жыхара Менска аб тым, што ваенны камісар Чэрвеньскага раёна (Менская вобласць) падпалкоўнік Зміцер Дубаўцоў падбухторвае да дачы буйнога хабару службовым асобам найбуйнейшай будаўнічай арганізацыі «за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы долевага будаўніцтва жылля на тэрыторыі г. Менска». Гаворка, вядома, ішла не пра камерцыйнае жыллё, якое без усялякіх хабараў можна пабудаваць у Менску. Падпалкоўнік прапаноўваў, заплаціўшы ўсяго 8 тысяч даляраў, стаць удзельнікам вельмі прывабнага долевага будаўніцтва, што ажыццяўляецца з дзяржпадтрымкай і па сацыяльных расцэнках. Пра якую-небудзь схему пабудовы жылля з дзяржпадтрымкай падпалкоўнік не распаўсюджваўся, толькі запэўніў, што схема гэтая надзейная і што ў ёй задзейнічаныя кіраўнікі найбуйнейшай у Беларусі будаўнічай арганізацыі.

У ходзе правядзення аператыўнага эксперыменту, аператыўнікі ГУБАЗіК МУС узялі ваеннага камісара пасля перадачы часткі меркаванага хабару, з 2 тысячамі пазначаных даляраў на кішэні. Але самае цікавае высветлілася пазней, ужо ў працэсе расследавання.

Апынулася, што блізкая сваячка падпалкоўніка працуе галоўным бухгалтарам - начальнікам упраўлення бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і фінансаў ДВА «Менскбуд». Больш за тое, у ходзе расследавання і праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці аб'яднання, высветлілася, што жанчына не толькі вырашала пытанні па ўваходжанню жадаючых у лік дольшчыкаў, але і пры дапамозе розных схем выкрадала сродкі ДВА «Менскбуд» пры гэтым у схеме крадзяжу зноў жа быў задзейнічаны падпалкоўнік Дубаўцоў.

Так, па дадзеных следства, галоўбух аб'яднання разам са сваім сваяком, аформілі фіктыўныя дамовы пастаўкі паміж ТАА «ОМА» (найбуйнейшая ў Беларусі сетка па продажы будматэрыялаў) і ДВА «Менскбуд», а таксама фіктыўныя даверанасці на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў па ўказаных дамовах. Пры дапамозе гэтых дакументаў галоўны бухгалтар аб'яднання ў чэрвені 2012 года ажыццявіла безнаяўны перавод грошай і выкрала больш за 14,5 мільёнаў рублёў. Па аналагічнай схеме яна са сваім сваяком спрацавала і ў сакавіку 2013 года, аднак тут яны не паспелі абнаявіць і выкрасці амаль 11,5 мільёнаў рублёў, так як імі ўжо зацікавіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Па хабарах галоўбух ДВА «Менскбуд» шукала і раскручвала кліентуру не толькі з дапамогай свайго сваяка-падпалкоўніка, але і мэнэджэра прыватнай будаўнічай кампаніі, які таксама праходзіць па справе абвінавачаным.

У справе фігуруе некалькі фактаў падбухторвання да дачы хабараў і атрымання буйных сум для службовых асоб ДВА «Менскбуд».

Так з лістапада 2010 года па 11 лютага 2012 года трое падазраваных за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы на будаўніцтва кватэры па вул. Матусевіча, 56 у некалькі прыёмаў атрымалі ад жыхара Менска Ц. 6 тысяч даляраў.

У кастрычніку 2012 года яны ж падбухторвалі жыхара Менска Д. да дачы хабару службовым асобам ДВА «Менскбуд» зноў жа за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы на будаўніцтва кватэры па той жа вул.Матусевіча, 56. У два прыёмы з кліента атрымалі 2500 даляраў. Цікава таксама, што сама жанчына не мела адпаведных паўнамоцтваў, вырашаць пытанні па залічэнні дольшчыкаў у той ці іншы ЖСК, што кажа пра тое, што яна кагосьці падключала да гэтага. Аднак асоба гэтага чалавека так і засталася неўстаноўленай.

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Менскбуд», з якога зусім нядаўна сталічныя ўлады вырашылі стварыць будаўнічы холдынг, аб'ядноўвае 21 арганізацыю, у лік якіх уваходзяць найбуйнейшыя праекціроўшчыкі і будаўнічыя трэсты не толькі Менска, але і Беларусі. Дастаткова сказаць, што ў склад аб'яднання ўваходзяць такія гіганты будаўнічай індустрыі краіны як ААТ «МАПІД», ААТ «Будтрэст №1», ААТ «Будтрэст №4», ААТ «Будтрэст №7», ААТ «Будтрэст №35», ААТ «Трэст №15 «Спецбуд», ААТ «Менскі домабудаўнічы камбінат» і іншыя.

Два гады таму на ДВА «Менскбуд» ужо разгараўся карупцыйны скандал. У кастрычніку 2011 года праваахоўнымі органамі Менска быў затрыманы начальнік аддзела тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам ДВА «Менскбуд». Па дадзеных аператыўнікаў, ён вымагаў і атрымаў ад дырэктара падраднай арганізацыі хабар у памеры 90 мільёнаў рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб падпісанні актаў выкананых работ па аб'екце «Жылая забудова ў межах вул. Матусевіча - вул. П.Глебкі - пр-д Масюкоўшчына - вул. Масюкоўшчына - вул. Калеснікава - Мікрараён «Масюкоўшчына-3».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках