26 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагражае «адкруціць галаву» ўраду

181
Лукашэнка пагражае «адкруціць галаву» ўраду

«Адкручу галаву, пакладу пад паху, і пойдзеце, калі зможаце», - заявіў дыктатар.

Кіраўнік незадаволены працай урада па выкананні праграмы па будаўніцтве гандлёва-лагістычных цэнтраў у краіне.

«Была прынятая праграма. Будзе тое, што з дрэваапрацоўкай. Я вам проста адкручу галаву, пакладу пад паху, і пойдзеце, калі зможаце. Я вам не дарую. Гэта шалёныя грошы», - заявіў Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу транспартна-лагістычны цэнтр «Менск-Белмытнясэрвіс-2», піша «Інтэрфакс».

Гаворачы пра неабходнасць рэалізацыі праграмы па будаўніцтве лагістычных цэнтраў, ён сказаў, што «шалёныя грошы ідуць міма нас». «Дзе яшчэ можна знайсці праект, які акупляецца за 6 гадоў», - заўважыў А.Лукашэнка. «Чаму гэта не робіцца? Праграма да канца не рэалізаваная», - канстатаваў ён.

У сваю чаргу віцэ-прэм'ер урада Пётр Пракаповіч паведаміў, што да 2015 года ў Беларусі будзе 28 ТЛЦ. Ён растлумачыў, што затрымка з будаўніцтвам цэнтраў звязаная з адсутнасцю цікавасці да гэтых праектаў з боку інвестараў. У сувязі з гэтым дыктатар заявіў, што «да канца года праграма павінны быць адкарэктаваная, калі трэба - дапоўненая, і прыцягвайце інвестараў». «Калі іх няма - будзем рабіць самі, гэта невялікія грошы», - сказаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў неабходнасць паскоранага стварэння ТЛЦ тым, што «ў Мытным саюзе мы, як ніхто, зацікаўленыя апрацоўваць у сябе тавары, якія ідуць у Расею і Казахстан». Акрамя таго, Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Расеі на мяжы з Беларуссю актыўна будуюцца гандлёва-лагістычныя цэнтры. «Яны хочуць рынкавым спосабам перабіць наш даход», - адзначыў ён.

«Мы можам многае ўзяць ад гэтага гіганцкага патоку (тавараў), які ішоў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Мы ж сёння не хочам узяць гэтыя велізарныя грошы», - сказаў кіраўнік.

За невыкананне праграмы «даравання нікому не будзе», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Трэба ўшчыльняцца, перш за ўсё, у горадзе»

Лукашэнка выказаўся наконт праблемы ўшчыльнення забудовы ў Менску.

«Трэба ўшчыльняцца, перш за ўсё, у горадзе. Але не за кошт таго, каб пасярод двара дзевяціпавярховы дом паставіць і раззлаваць людзей. У нас шмат пустуючай зямлі ўнутры кальцавой дарогі», - адзначыў ён.

У прыватнасці, ён лічыць магчымым выкарыстанне пустуючай зямлі пад лініямі электраперадачы. У гэтай сувязі Лукашэнка даручыў разглядаць дадзеныя пытанні з інвестарамі, якія могуць прафінансаваць перанос гэтых ЛЭП і ў далейшым выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі па сваім меркаванні.

«Трэба разумна падысці да таго, каб канчаткова сфармаваць аблічча горада і тое, што вакол яго», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнка даверыў Пракаповічу крамы Duty-Free

Кіраўнік лічыць магчымым пашырэнне сеткі крамаў бяспошліннага гандлю.

«Не трэба стрымліваць гэтыя крамы. Але галоўнае - аддаць прыярытэт беларускім таварам», - заявіў ён.

«Парайцеся і адрэгулюйце», - дадаў Лукашэнка, звяртаючыся да віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча.

Раней Лукашэнка быў заўзятым праціўнікам крамаў duty-free. У 2011 годзе ён дазволіў пакінуць падобныя пункты гандлю толькі толькі для дыпкорпуса і ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» для авіяпасажыраў, якія вылятаюць у далёкае замежжа.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках