18 траўня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На былога намесніка генпракурора Архіпава завялі справу

36
На былога намесніка генпракурора Архіпава завялі справу

У дачыненні да былога намесніка генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава ўзбуджаная крымінальная справа.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры Беларусі.

«Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Архіпаў А.М. 4 лістапада адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка і не сумяшчаюцца са службай у органах пракуратуры .

Генеральным пракурорам у дачыненні да Архіпава А.М. узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

У цяперашні час па гэтай крымінальнай справе праводзіцца папярэдняе расследаванне», - гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Нагадаем, учора стала вядома, што Аляксандр Архіпаў быў звольнены з пасады намесніка генпракурора Беларусі. Пра гэта заявіў беларускі кіраўнік на сустрэчы з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком.

«Пасля таго як нам прыйшлося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна», - заявіў Лукашэнка.

«Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Што падумаюць людзі, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры», - сказаў ён.

Раней афіцыйна пра звальненне намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава нідзе не паведамлялася, але яго імя знікла з раздзелу «Кіраўніцтва» на сайце Генпракуратуры.

Дзяржаўны дарадца юстыцыі 3 класа Аляксандр Архіпаў быў прызначаны на пасаду намесніка генпракурора каля года таму, пасля таго як сваёй пасады пазбавіўся Віктар Конан, які курыраваў адзін з ключавых кірункаў - барацьбу з карупцыяй. Па непацверджанай інфармацыі, Архіпаў курыраваў нагляд за следствам. На мінулым тыдні ён павінен быў праводзіць прыём грамадзян у Барысаве.

У 2011 годзе Архіпаў быў уключаны ў спіс дзяржчыноўнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі Еўразвяза.

Фота: minpraud.by

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках