22 траўня 2024, Серада, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: словы Янкі Купалы на Еўрамайдане

11

Беларуская прысутнасць прыкметная на акцыях пратэсту ва Украіне.

Сярод сцягоў над удзельнікамі Еўрамайдана луналі і бел-чырвона-белыя. На гэта звярнулі ўвагу ўкраінскія СМІ. «На самім Майдане знаходзіцца каля 5 тысяч чалавек, у іх няма ніякіх палітычных сцягоў, але ёсць тут нацыянальныя сцягі Украіны і шмат сцягоў Беларусі», - пісала ўчора Gazeta.ua, асвятляючы пачатак стотысячнага шэсця ў Кіеве.

Выданне таксама апублікавала фатаграфіі з самаробнымі плакатамі, якія былі ў руках удзельнікаў акцыі. На адным з іх былі напісаныя словы Янкі Купалы «Ня быць скотам», якія сталі вядомыя на ўсёй постсавецкай прасторы дзякуючы песні гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Нагадаем, каардынацыйная рада Еўрамайдана учора прыняла рашэнне застацца на Майдане Незалежнасці ў Кіеве да 29 лістапада ўключна.

gazeta.ua
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках