18 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская амбасада патрабуе сустрэчы з Баўмгертнерам

11
Расейская амбасада патрабуе сустрэчы з Баўмгертнерам

Амбасада Расеі ў Менску накіравала запыт у МЗС Беларусі аб правядзенні сустрэчы з гендырэктарам «Уралкалію», які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

«Мы накіравалі запыт аб тым, каб дазволілі сустрэчу з Баўмгертнерам. У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам запыт накіраваны ў МЗС Беларусі. Потым ён будзе перададзены ў праваахоўныя органы», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» загадчык консульскага аддзела амбасады РФ у Менску Ігар Карагін.

«Мы чакаем, што на гэтым тыдні можа быць атрыманы адказ, калі сустрэча адбудзецца», - сказаў Карагін.

Ён растлумачыў, што «гэта планавая сустрэча. Сам Баўмгертнер аб сустрэчы з консульскімі работнікамі амбасады не прасіў. Але ёсць парадак, у адпаведнасці з якім не радзей 1 разу ў 2 месяцы консульскія работнікі могуць сустракацца з грамадзянінам краіны, які знаходзіцца пад следствам». «Калі ёсць парадак, яго трэба прытрымлівацца», - падкрэсліў прадстаўнік амбасады РФ у Менску.

Карагін таксама дадаў, што маці Баўмгертнера да гэтага часу знаходзіцца ў Менску.

Нагадаем, Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня ў Менску. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) КК гэтай краіны.

Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў «Беларускай калійнай кампаніі» нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў $100 млн.

Затрыманне Баўмгертнера выклікала негатыўную рэакцыю расейскага боку. Менск заклікаў не звязваць узбуджэнне крымінальнай справы супраць Баўмгертнера з палітыкай і не прымешваць да гэтага пытання эмоцыі.

26 верасня Баўмгертнер быў пераведзены з СІЗА КДБ Беларусі пад хатні арышт, у цяперашні час ён знаходзіцца ў адной з кватэр Менска.

У пачатку кастрычніка беларускія следчыя органы ўдакладнілі абвінавачванне Баўмгертнеру. «На падставе атрыманых следствам дадатковых дадзеных, узнікнення новых абставінаў Баўмгертнеру і іншым фігурантам крымінальнай справы ўдакладнена (дапоўнена) абвінавачванне», - паведамілі 4 кастрычніка ў Следчым камітэце Беларусі.

«З крымінальнай справы вылучаныя і перададзеныя ў генеральную пракуратуру Беларусі 19 тамоў матэрыялаў па факце прычынення шкоды інтарэсам Расейскай Федэрацыі», - адзначылі ў СК.

10 кастрычніка адвакаты Баўмгертнера абскардзілі яго хатні арышт.

На наступны дзень стала вядома, што Баўмгертнеру перакваліфікаваны артыкул абвінавачвання на «крадзеж». Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў у Менску Лукашэнка.

Пасля таго, як Баўмгертнер быў пераведзены пад хатні арышт, прадстаўнікі амбасады Расеі сустракаліся з ім. На той сустрэчы ён не выказаў пажаданняў і скаргаў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках