Масліны «Батькино лукошко». Зроблена ў РБ
91- 3.12.2013, 16:51
- 67,825
Дзіўныя прадукты можна сустрэць у беларускіх крамах.
Карыстальнікі сацыяльных сетак абмяркоўваюць адзін з іх - масліны «Батькино лукошко». Здзіўленне выклікае краіна вытворца, у якасці якой пазаная Беларусь. Тое, што на тэрыторыі нашай краіны масліны не растуць, вытворца - расейскую фірму «Prosuktiva», якой належаць такія брэнды, як «Путинка» і «Батькино лукошко», не асабліва хвалюе . Рэалізацыя тавараў пад апошнім з іх пачалася ў нашай краіне паўгода таму.
Фота зроблена ў адной з менскіх крам.
Маркетолаг Станіслаў Каўфман - аўтар брэнда «Батькино лукошко» - не хаваў раней, што разлічвае на асацыяцыю яго з беларускім кіраўніком.