13 лiстапада 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіева завочна прысудзілі да 24 гадоў турмы

58
Бакіева завочна прысудзілі да 24 гадоў турмы

Былы кіраўнік Кыргызстана працягвае хавацца ў Беларусі.

Былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў і яго малодшы брат Жаныбек Бакіеў завочна асуджаныя ваенным судом Бішкекскага гарнізона па крымінальнай справе, звязанай з забойствам экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава.

Курманбек Бакіеў асуджаны на 24 гады з канфіскацыяй маёмасці за злачынствы, звязаныя са злоўжываннем службовым становішчам, паведамілі ў аўторак «Інтэрфаксу» ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Прысуд Курманбеку Бакіеву вынесены па крымінальнай справе, звязанай з забойствам у сакавіку 2009 года былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Садыркулава.

Малодшы брат былога прэзідэнта, начальнік яго аховы Жаныбек Бакіеў асуджаны за арганізацыю забойства Садыркулава і яшчэ шэраг злачынстваў. Ён прысуджаны да пажыццёвага тэрміну зняволення і пазбаўлены вайсковага звання генерал-лейтэнант.

У прэс-службе дадалі, што прысуды братам Бакіевым былі вынесеныя ў прысутнасці іх адвакатаў. Курманбек Бакіеў і Жаныбек Бакіеў пасля змены ўлады ў рэспубліцы ў красавіку 2010 года пакінулі Кыргызстан.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана і яго брат абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў мінулым годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска. Просьбы аб выдачы братоў Бакіевых беларускія ўлады неаднаразова ігнаравалі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках