26 красавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У супрацоўніка ЧАЭС на мяжы канфіскавалі рэвальвер і патроны

12
У супрацоўніка ЧАЭС на мяжы канфіскавалі рэвальвер і патроны

Рэвальвер канфіскаваны супрацоўнікамі Гомельскай мытні.

У пункце пропуску «Камарын» на беларуска-ўкраінскай мяжы 13 лютага памежнікамі сумесна з мытнікамі ў легкавым аўтамабілі «ВАЗ-211540», які ехаў у Беларусь па канале для персаналу ЧАЭС, у багажным аддзяленні знойдзены груз, загорнуты ў рыззё, і схаваны ад мытнага афармлення рэвальвер АLFA і патроны.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Зміцер Уклейка, гаспадаром грузу, які незаконна перавозіўся, апынуўся супрацоўнік ЧАЭС, які растлумачыў, што нібыта забыўся выкласці пісталет з машыны перад паездкай. Рэвальвер быў канфіскаваны. Сума ацэнкі склала каля 2,7 млн. рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках