26 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага дэбашыра экстрадуюць з Беларусі на працягу трох тыдняў

19
Расейскага дэбашыра экстрадуюць з Беларусі на працягу трох тыдняў

Грамадзянін Расеі Сяргей Кабалаў, які падазраецца ў замаху на крадзеж самалёта, на працягу бліжэйшых трох тыдняў будзе экстрадаваны з Беларусі.

«Працэс падрыхтоўкі да экстрадыцыі дастаткова працяглы, трэба сабраць неабходныя дакументы. Дадзены грамадзянін Расеі будзе экстрадаваны з Беларусі тыдні праз тры, максімум - месяц», - паведамілі ў праваахоўных органах.

У сваю чаргу начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч паведаміў, што Сяргей Кабалаў «пасля затрымання ў Гродзенскім раёне арыштаваны, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) ў Гродне, пасля затрымання ён быў дапытаны», перадае «Інтэрфакс».

Шалькевіч удакладніў, што затрыманне Кабалава «ажыццяўлялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскай вобласці і МУС Беларусі». «У беларускія кампетэнтныя органы расейскім бокам была накіраваная інфармацыя пра тое, што дадзеная асоба абвешчаная ў міжнародны вышук», - адзначыў К.Шалькевіч.

Прадстаўнік МУС таксама праінфармаваў, што С.Кабалаў быў затрыманы 7 сакавіка супрацоўнікамі беларускай міліцыі на трасе Менск-Гродна, «ён знаходзіўся ў аўтамабілі на пасажырскім крэсле». «Затрымаць расейца атрымалася ў выніку комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў», - удакладніў начальнік упраўлення. Па словах К.Шалькевіча, у цяперашні час беларускія праваахоўныя органы чакаюць шэраг дакументаў з Расеі, неабходных для экстрадыцыі С.Кабалава з Беларусі.

С.Кабалаў аб'яўлены Расеяй у міжнародны вышук па падазрэнні ў замаху на крадзеж самалёта, які выконваў рэйс Масква-Хургада.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках