10 красавiка 2021, Субота, 21:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН падтрымала Алеся Бяляцкага

7
ААН падтрымала Алеся Бяляцкага

Рада правоў чалавека ААН у сённяшняй рэзалюцыі асудзіла крымінальны пераслед праваабаронцаў праз крыніцы паходжання іх фінансавання.

Са слоў старшыні Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Суэр Бэлхасэн, гэта моцны сігнал падтрымкі ад ААН праваабаронцам ва ўсім свеце, якім не дазваляюць атрымліваць фінансаванне, якіх пазбаўляюць легітымнасці, і супраць якіх распачынаюць крымінальныя справы за іх праваабарончую дзейнасць, паведамляе «Радыё Свабода».

У прэс-рэлізе з нагоды гэтай рэзалюцыі міжнародныя праваабаронцы падкрэсліваюць, што яна мае наўпроставае дачыненне да справы беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага. Паводле высновы Рабочай групы ААН у справе неабгрунтаваных затрыманняў, яго асудзілі ў Беларусі, парушыўшы міжнародныя абавязанні краіны не ўмешвацца ў фінансаванне дзейнасці недзяржаўных праваабарончых арганізацый.

Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 года. Яго прызналі вінаватым у нібыта нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоны рахунак, ішлі на праваабарончую дзейнасць.