27 красавiка 2024, Субота, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмежаванні на вываз паліва адмяняць не збіраюцца

19
Абмежаванні на вываз паліва адмяняць не збіраюцца

Адмена абмежаванняў на вываз паліва за межы МС фізічнымі асобамі на асабістым транспарце ў Беларусі не плануецца.

У Беларусі пакуль не плануецца адмяняць дзеянне пастановы ўрада N753, якая рэгламентуе частату перасячэння грамадзянамі на асабістым аўтатранспарце беларускага ўчастка знешняй мяжы Мытнага саюза без выплаты мытных пошлін на аўтамабільнае паліва, якое змяшчаецца ў баку аўтамабіля, заяўляюць у Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК) рэспублікі.

«Перагляд гэтай пастановы пакуль не плануецца, ва ўсякім выпадку ў нас такой інфармацыі няма. Даручэнняў з вышэйстаячых органаў у гэтай частцы нам таксама не паступала», - паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Уладзімір Арлоўскі у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што дадзеная пастанова была прынятая ўрадам ва ўмовах, калі з-за дыспарытэту коштаў на паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах у рэспубліцы склалася практыка масавага вывазу бензінаў і дызпаліва. Акрамя страт для нацыянальнай эканомікі, гэтая практыка прывяла і да росту чэргаў на мяжы.

«Мы ўбачылі, што абмежаванне колькасці паездак з'яўляецца дзейсным механізмам. Тыя асобы, якія раней займаліся вывазам паліва, зараз могуць выехаць з Беларусі не часцей, чым 1 раз у 8 дзён», - дадаў Арлоўскі.

Нагадаем, летам 2011 года ўрад Беларусі прыняў пастанову N753, у адпаведнасці з якой аўтамабільнае паліва было выключана з пераліку тавараў для асабістага паліва ў выпадку, калі грамадзянін перасякае знешнюю мяжу МС на асабістым транспарце, або ў выпадку перасячэння мяжы такім аўтамабілем па-за залежнасці ад таго, хто ім фактычна кіруе.

Выключэнне аўтапаліва з пераліку тавараў для асабістага карыстання цягне за сабой абавязак грамадзян выплачваць пры яго вывазе за межы МС экспартныя мытныя пошліны ў памеры, устаноўленым для дадзенай катэгорыі тавараў.

Першапачаткова частата паездак была абмежаваная 5 днямі, пазней яе змянілі да 8 дзён.

Таксама была прынятая пастанова, якой уводзіліся абмежаванні па вывазу паліва ў вялікагрузных аўтамабілях. У прыватнасці, для іх на прымежных АЗС былі ўсталяваныя ліміты па продажы бензінаў і дызпаліва. Гэта абмежаванне пасля было адменена.

Між тым, раней у канцэрне «Белнафтахім» адзначалі, што абмежавальныя меры, накіраваныя на прадухіленне вывазу паліва, не прыносяць чаканага эфекту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках