27 красавiка 2024, Субота, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся разглядаць скаргу Лойкі па-беларуску

25
Суд адмовіўся разглядаць скаргу Лойкі па-беларуску

У Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі скульптара Геніка Лойкі на прысуд суддзі Фрунзенскага раённага суда Людмілы Лапо.

За акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля менскай гімназіі № 4 Лойка быў прысуджаны да 5 сутак адміністрацыйнага арышту, перадае «Радыё Свабода».

Лойка хадайнічаў, каб разгляд вёўся па-беларуску. Суддзя Аляксей Бычко адхіліў хадайніцтва, а затым пакінуў скаргу Лойкі без задавальнення.

Нагадаем, 21 лютага каля ганка сталічнай гімназіі № 4 грамадзянскі актывіст, скульптар Генік Лойка разгарнуў плакат з надпісам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання». За гэтую акцыю скульптара прысудзілі да арышту тэрмінам у 5 сутак.

Фота: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках