26 красавiка 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліца Чавеса з'явіцца ў Каменнай горцы

162
Вуліца Чавеса з'явіцца ў Каменнай горцы

З такой прапановай выступіў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Па словах Мікалая Ладуцькі, такое рашэнне было б правільным, улічваючы, «як шмат зрабіў прэзідэнт Венесуэлы для беларускага народа», піша БелТА.

Старшыня Менгарвыканкама лічыць, што імя венесуэльскага лідэра магла б насіць адна з вуліц мікрараёна Каменная Горка. Як ён адзначыў, «высокі госць падчас аднаго з візітаў у Беларусь наведваў дом-новабудоўлю №31 па вуліцы Казіміраўская».

«Раён развіваецца, яшчэ не ўсе вуліцы тут атрымалі назву, і назваць адну з іх імем гэтага вялікага чалавека будзе па-чалавечы і гістарычна правільна. Але гэта толькі мой пункт гледжання, рашэнне прымае гарадскі «савет дэпутатаў», - адзначыў Мікалай Ладуцька.

Ён сёння пакінуў запіс у кнізе спачуванняў, адкрытай у сувязі са смерцю Уга Чавеса ў амбасадзе Венесуэлы ў Менску.

Уга Чавес памёр на 59-м годзе жыцця 5 сакавіка. Прадугледжваецца, што пахаванне венесуэльскага лідэра адбудуцца 8 сакавіка.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках