25 красавiка 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗВР працягваюць раставаць

5
ЗВР працягваюць раставаць

Па выніках лютага золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 12,8 млн. даляраў ЗША.

Як сказана ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка, на 1 сакавіка 2013 г. яны склалі 8011,8 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

«Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і Урадам Рэспублікі Беларусь, якія ў лютым бягучага года былі выкананыя ў поўным аб'ёме, а таксама зніжэннем коштаў на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў», - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў спрыяла станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках