15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ паляцела ў Лондан эканом-класам на WizzAir

43

Сёння прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыме ўдзел у цэрымоніі пахавання былога прэм'ер-міністра Велікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр.

На пахаванне аднаго з самых вядомых і ўплывовых палітыкаў ХХ стагоддзя прыбудуць лідары з усяго свету.

«Маргарэт Тэтчэр была сапраўдным патрыётам Велікабрытаніі. Гэта быў чалавек, які не баяўся браць на сябе адказнасць за свой народ, за лёс сваёй краіны. Гэты палітык брала на сябе смеласць казаць праўду і рабіць неабходнае», - сказала прэзідэнт Літвы.

Гэтая радавая навіна не прыцягнула б увагу, калі б не адно «але». І справа нават не ў тым, што беларускаму кіраўніку дарога ў Лондан замоўленая. Прэзідэнт Літвы вылецела ў Велікабрытанію эканом-класам на рэйсе лоўкост WizzAir. Кошт палёту на такім рэйсе не перавышае 50-60 даляраў.

Фотадоказ Даля Грыбаўскайтэ апублікавала ў сваім блогу.

Для параўнання, беларускі дыктатар, які прыйшоў да ўлады на хвалі барацьбы з карупцыяй і прывілеямі наменклатуры, перасоўваецца па свеце на асабістым самалёце коштам у сотні мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках