28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі наспявае крызіс перавытворчасці

55
У Беларусі наспявае крызіс перавытворчасці

У Беларусі складваецца крызіс перавытворчасці на фоне скарачэння аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.

Па стане на 1 красавіка 2013 года складскія запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці склалі Br32 трлн 335 млрд.

Пра гэта паведамляецца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

На 1 студзеня 2013 года складскія запасы ў прамысловасці складалі Br22 трлн 193,4 млрд, піша «Інтэрфакс».

Такім чынам, за першы квартал бягучага года складскія запасы выраслі на 45,7% (на Br10, 14 трлн, або амаль на $1,2 млрд - ІФ), у тым ліку на 9% за сакавік. У параўнанні з 1 красавіка 2012 года складскія запасы павялічыліся ў 1,8 разы.

Як паведамлялася, аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых коштах за квартал склаў Br154,6 трлн, скараціўшыся ў супастаўных коштах на 1,2%.

Па стане на 1 красавіка 2013 года складскія запасы ў прамысловасці выраслі да 79,7% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці супраць 75,2% 1 сакавіка, 67,9% на 1 лютага і 56,5% на 1 студзеня 2013 года. На 1 красавіка 2012 года суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці складалі 46,4%.

Практычна ўвесь аб'ём складскіх запасаў быў назапашаны прадпрыемствамі апрацоўчай прамысловасці - Br32,17 трлн (рост на 45,4% за квартал), або 91,8% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. У тым ліку запасы машын, транспартных сродкаў і абсталявання за квартал выраслі ў 1,8 разы да Br12,52 трлн, што ў сярэднім перавышае аб'ём вытворчасці за 1,5 месяца. Запасы харчовых прадуктаў выраслі на 22,1% да Br6,56 трлн (76,3% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці), запасы ў хімвытворчасці павялічыліся на 45,7% да Br2,05 трлн (56,7%).

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках