19 красавiка 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Рудкоўскі ўзнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі

Пётр Рудкоўскі ўзнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі

Урачыстае ўручэнне ўзнагароды адбудзецца 4 красавіка ў Варшаўскім універсітэце.

Прэмія імя Льва Сапегі была заснаваная і ўпершыню ўручаная ў 2006 годзе. Яна ініцыяваная шэрагам польскіх ВНУ. Узнагарода ўручаецца за дзейнасць па ўстанаўленні дэмакратыі і стварэнні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Першым лаўрэатам прэміі імя Льва Сапегі стаў гісторык, палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Валянцін Голубеў.

Узнагарода ўручаецца пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы, паведамляе Polskie Radio.

Пётр Рудкоўскі - беларускі багаслоў і філосаф. Нарадзіўся ў 1978 годзе ў мястэчку Канвелішкі на Гродзеншчыне. У 2000 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістарскую дысертацыю па багаслоўі ў Дамініканскім калегіўме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. Займаецца сацыяльнай этыкай і метадалогіяй навук, дактарант Інстытута філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта.

Лаўрэатам прэміі імя Льва Сапегі таксама застаецца Алесь Бяляцкі, рашэнне аб узнагароджанні якога было прынятае ў 2012 годзе. У сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў турме, узнагарода будзе ўручана ўжо пасля вызвалення праваабаронцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках