27 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэліквіі Яна Паўла II унеслі ў Чырвоны касцёл

13

Урачыстае ўнясенне рэліквій бласлаўлёнага Яна Паўла II у менскі касцёл святых Сымона і Алены адбылося 2 красавіка ў восьмую гадавіну смерці пантыфіка.

Рэліквіі будуць захоўвацца ў правым бакавым алтары святыні, піша БелаПАН.

Рэлікварыі з крывёю бласлаўлёнага па просьбе настаяцеля прыходу ксяндза Уладзіслава Завальнюка перадаў мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II.

Літургію з нагоды ўрачыстага ўнясення рэліквій ўзначаліў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Святую імшу канцэлябравалі апостальскі візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і святары прыходу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках