20 красавiка 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянка Польшчы месяц не можа выехаць з Беларусі

18
Грамадзянка Польшчы месяц не можа выехаць з Беларусі

МЗС Польшчы робіць усё магчымае для таго, каб дамагчыся дазволу на выезд з Беларусі Тэрэзы Стшэлец.

Пра гэта заявіў сёння прэс-сакратар ведамства Марцін Басяцкі. Ён дадаў, што польскім уладам пра інцыдэнт, пачатак якому быў пакладзены яшчэ ў мінулым годзе, стала вядома толькі 6 сакавіка, што ўскладняе магчымасці дапамогі.

Марцін Басяцкі растлумачыў, што пытаннем займаецца генеральнае консульства ў Брэсце.

Прадстаўнікі польскіх уладаў таксама звярталіся да мытных органаў і ў МЗС Беларусі.

«Мы робім усё магчымае, але мы працуем у прававых рамках, з улікам ужо прынятых раней рашэнняў. З нашага пункту гледжання, праблема ў тым, што мы былі праінфармаваныя пра справу амаль праз год пасля таго, як яна пачалася», - сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы.

Па словах Марціна Басяцкага, рэакцыя беларускіх уладаў непрапарцыйная меркаванай правіне грамадзянкі Польшчы нават па заканадаўству нашай краіны.

Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка стала вядома аб тым, што грамадзянка Польшчы Тэрэза Стшелец не можа выехаць з Беларусі.

Год таму яна паехала на экскурсію ў Менск. Калі ў яе сапсавалася машына, то яна пакінула яе ў майстэрні. На аўтамабілі без дазволу гаспадыні ездзіў сын механіка, якога затрымала міліцыя. Машыну канфіскавалі і перадалі на склад мытні. У студзені беларускі суд пастанавіў, што аўтамабіль павінен быць вернуты ўладальнікам.

Але праблема ў тым, што яшчэ да пачатку судовага працэсу мытнікі прадалі машыну Тэрэзы Стшэлец. Грамадзянцы Польшчы прапанавалі вярнуць грошы, вылічыўшы з іх велізарную мыту і падаткі. Яна адмовілася плаціць, і беларускі бок ануляваў яе візу, затрымаўшы на тэрыторыі нашай краіны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках