28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр трэнер у боксе Анатоль Колчын

24
Памёр трэнер у боксе Анатоль Колчын

Сёння на 64-м годзе жыцця памёр заслужаны трэнер Беларусі ў боксе, старшы трэнер нацыянальнай каманды Анатоль Колчын.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

У ліку самых яскравых выхаванцаў Колчына - срэбраны прызёр Алімпійскіх Гульняў-2004 і неаднаразовы медаліст чэмпіянатаў свету і Еўропы Віктар Зуеў, а таксама першы ў гісторыі айчыннага бокса чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкай вазе Сяргей Ляховіч.

У 2011 годзе Анатоль Колчын, пад кіраўніцтвам якога нацыянальная зборная краіны здабыла чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы ў Маскве, быў прызнаны лепшым трэнерам года ў боксе ў Беларусі.

У апошнія гады Анатоль Кірылавіч, які працаваў у Віцебскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву прафсаюзаў у цяжкай атлетыцы і боксе «Спортальянс», засяродзіўся ў асноўным на працы з Віктарам Зуевым.

Шмат у чым дзякуючы прафесіяналізму свайго настаўніка ён дагэтуль утрымлівае годнасць лідара беларускай каманды і аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на здабычу ўзнагароды хатняга чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 30 траўня да 9 чэрвеня сёлета ў Менску. Але цяжкая хвароба перапыніла жыццёвы шлях Анатоля Колчына, які здолеў пакінуць глыбокі след у гісторыі не толькі беларускага, але і сусветнага бокса.

Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства спорту і турызму, за 28 гадоў працы на трэнерскай ніве Анатоль Колчын падрыхтаваў двух майстроў спорту міжнароднага класа, 17 майстроў спорту.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках