29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы падманвалі брэсцкія казіно з дапамогай кітайскіх лінзаў

71
Ашуканцы падманвалі брэсцкія казіно з дапамогай кітайскіх лінзаў

Толькі за адну гульню пры дапамозе няхітрай тэхналогіі ашуканцы маглі зарабіць ад 800 да 2000 даляраў ЗША.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі УБЭП УУС Брэсцкага аблвыканкама ўстанавілі, што з жніўня 2012 года круп'е і адміністратар аднаго з казіно ашуканскім шляхам завалодалі больш за 150 млн. рублёў, якія належаць ігральнай установе. Яны зрабілі гэта па папярэдняй змове з двума непрацуючымі мясцовымі жыхарамі, піша «Виртуальный Брест».

Два непрацуючых жыхара Брэста былі сталымі кліентамі казіно і заўзятымі гульцамі картачнай гульні «Покер». Акрамя таго яны з'яўляліся знаёмымі круп'е і адміністратара названай установы.

Падазраваныя набылі кітайскія кантактныя лінзы і калоду ігральных карт, пры дапамозе якіх атрымлівалі перамогу ў гульні і забіралі выйгрыш, які пасля дзялілі паміж сабой.

Як высветлілі аператыўнікі, ігральныя карты былі пазначаныя і давалі свячэнне ва ўльтрафіялетавым дыяпазоне, а кантактныя лінзы, дазвалялі ўбачыць скрытыя малюнкі на картах.

Схема, па якой дзейнічалі ашуканцы, была наступнай:

Адміністратар, альбо круп'е ў пэўны момант уводзілі ў гульню пазначаную калоду карт, натуральна, што два гульца (іх хаўруснікі) ў спецыяльных кантактных лінзах маглі ўбачыць гэтыя карты і своечасова прысесці менавіта за той стол, дзе была запаветная калода.

У якасці маскіроўкі падазраваныя апраналі акуляры, каб іншыя гульцы не змаглі заўважыць на вачах ашуканцаў спецыяльныя кантактныя лінзы. Толькі за адну гульню ашуканцы маглі зарабіць ад 800 да 2000 даляраў ЗША. Такім чынам, за восем месяцаў падазраваныя шляхам махлярства завалодалі больш за 150 млн. рублёў, якія належаць казіно.

У цяперашні час у дачыненні да круп'е і адміністратара казіно, а таксама двух непрацуючых узбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК - махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Трое падазраваных затрыманыя, чацвёрты знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Паводле крымінальнага заканадаўства за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках