7 траўня 2024, aўторак, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дыктатар Гватэмалы атрымаў 80 гадоў за генацыд

25
Экс-дыктатар Гватэмалы атрымаў 80 гадоў за генацыд

Былы гватэмальскі дыктатар Эфраін Рыас Монт прысуджаны ў пятніцу да 80 гадоў турмы за генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці.

Генерал Хасэ Радрыгес, які ўзначальваў пры ім ваенную выведку, апраўданы, піша NEWSru.com.

Дадзены судовы працэс не меў прэцэдэнтаў у Гватэмале. За 36 гадоў унутранага ўзброенага канфлікту ў гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне правіла шмат дыктатур, аднак толькі ў дачыненні да 86-гадовага Эфраіна Рыаса Монта пракуратуры ўдалося сабраць доказы, якія дазволілі абвінаваціць яго ў генацыдзе і ваенных злачынствах, перадае ІТАР-ТАСС.

Генерал прыйшоў да ўлады ў 1982 годзе ў выніку вайсковага перавароту і быў скінуты ў выніку чарговага ваеннага путчу ў 1983. За паўтара года, што ён кіраваў краінай, гватэмальскае войска здзейсніла цэлую серыю масіраваных карных аперацый супраць мясцовага насельніцтва. Паводле ацэнак праваабарончых арганізацый, за гэты час было забіта не менш за 10 тыс гватэмальцаў, аднак фармальна пракуратура абвінавачвае былога дыктатара і аднаго з яго бліжэйшых памагатых у забойстве 1171 чалавека.

Вердыкты абвясціў суддзя Ясмін Барыёс. Суд «лічыць, што генацыд закранаў усіх гватэмальцаў, што ўстанаўленне ісціны дапаможа загаіць раны мінулага і што выкананне правасуддзя дапаможа ахвярам», - заявіў ён.

Монт будзе сядзець у турме «Матаморас».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках