6 траўня 2024, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Міхалевіч абараніў доктарскую дысертацыю ў Варшаве

21
Алесь Міхалевіч абараніў доктарскую дысертацыю ў Варшаве

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, абараніў доктарскую дысертацыю ў Варшаве.

Пра гэта палітык напісаў у сваім блогу.

«Сёння абараніў доктарскую дысертацыю. Тэма - «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі. Прыклад Беларусі і Украіны 1989-1996».

Аналізаваў практычна ўсе посткамуністычныя краіны, з асаблівай увагай да Беларусі і Украіны. Абарона доўжылася дзве гадзіны і адбывалася ў памяшканні Collegium Civitas, на 12-м паверсе Палаца культуры і навукі ў Варшаве. За прысваенне мне вучонага звання доктара навук камісія прагаласавала аднагалосна. Сёння ж навуковы савет Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук павінен зацвердзіць мяне ў званні доктара навук», - напісаў ён.

Алесь Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты, ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. Праз месяц яго са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой распавёў пра катаванні ў СІЗА. У сакавіку Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Ужо за мяжой Міхалевіча некалькі разоў затрымлівалі як асобу, абвешчаную ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. У канцы ліпеня 2012 года апазіцыйны палітык атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што ён выключаны з цэнтральнай базы дадзеных Інтэрпола як асоба, якая знаходзіцца ў вышуку.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках