7 траўня 2024, aўторак, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вёскі пад Менскам чатыры дні жывуць без вады

15

Жыхары вёскі ў Смалявіцкім раёне апынуліся ў закладніках у мясцовай гаспадаркі і камунальных службаў, якія не могуць наладзіць водазабеспячэнне.

У вёсцы Курганне ўжо больш чатырох дзён няма вады: ні гарачай, ні халоднай. Той, што здалёк кожны дзень прыносіць маці, хапае толькі на прыгатаванне ежы і пітво, паведамляе тэлеканал ОНТ.

«Бярэм бутлі і ходзім з роварам. Больш я прынесці не магу. Дзяцей ні памыць, ні папраць», - кажа Наталля Навіцкая жыхарка в. Курганне.

Вады няма не толькі ў шматкватэрных дамах - іх у вёсцы тры, - але і ў калонках на вуліцы. Не ратуюць і калодзежы - карыстацца імі перасталі, як толькі ў вёсцы з'явіўся вадаправод. Большасць калодзежаў закапаныя, а вада ў пакінутых - мутная і брудная - ні для чаго не падыходзіць.

Курганне - вялікая вёска, але аўтамабілі - з'ездзіць за вадой - ёсць толькі ў некаторых. Цэлы дзень па дарозе ідзе чарада людзей з бітонамі, вёдрамі і бутэлькамі.

Каб набраць вады, жыхары Кургання ходзяць за некалькі кіламетраў у суседнюю вёску. Праблема толькі ў тым, што хадзіць даводзіцца занадта часта. Больш двух вёдраў за раз назад не прынясеш.

Пра праблемы вяскоўцаў у раённым водаканале ведаюць. Але дапамагчы пакуль нічым не могуць. Сістэма водазабеспячэння - на балансе камунальнікаў, а адзіная ў акрузе свідравіна належыць мясцоваму сельгаспрадпрыемству, дзе раз-пораз здараюцца паломкі.

«Мы з імі не раз размаўлялі. Спрабавалі вырашаць праблему. А ў іх то праблемы з помпай, то яшчэ з нечым. Імкнуліся вырашыць, але не», - кажа Зміцер Шымановіч, начальнік вода-каналізацыйнай гаспадаркі Смалявіцкага ЖКГ.

Буйныя перабоі з вадой, сцвярджаюць у Курганні, здараліся на Вялікдзень, Новы год. Узімку, каб не зламаць катлы ацяплення, растоплівалi снег.

Цярпець, калі аграрыі не разбяруцца са сваёй свідравінай, прыйдзецца яшчэ мінімум некалькі месяцаў. Водаканал ужо распрацаваў праект новай свідравіны. Яна не будзе мець дачынення да СВК, а яе бурэнне павінна пачацца ў канцы месяца. На лета ж вяскоўцы падумваюць з'ехаць. Хто да сваякоў у іншыя вёскі, хто ў горад - да дзяцей. Летняя спякота, калі ні рукі памыць, ні чай закіпяціць, без вады - экстрэмальнае выпрабаванне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках