7 траўня 2024, aўторак, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшага інтэрнэт-правайдэра абакраў уласны супрацоўнік

11
Найбуйнейшага інтэрнэт-правайдэра абакраў уласны супрацоўнік

Брыгадзір ТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» (гандлёвыя маркі «Атлант-Телеком» і «Шпаркi дамавiк») падазраецца ў буйным крадзяжы сродкаў інтэрнэт-правайдэра.

Як паведамілі «Ежедневнику» ў Следчым камітэце, Фрунзенскім раённым аддзелам СК Менска распачатая крымінальная справа па ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да былога брыгадзіра ТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка». 27-гадоваму хлопцу, жыхару Ліды, пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Хоць, як цяпер кажуць у СК, паколькі хлопец раней не судзімы, то, хутчэй за ўсё, ён абыдзецца самым мінімальным пакараннем, якое прадугледжана Крымінальным кодэксам.

Паводле папярэдніх дадзеных следства, падазраваны з ліпеня 2011-га па люты 2012 года здзейсніў крадзеж больш 43 мільёнаў рублёў, якія належаць ТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка».

Вядзецца расследаванне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках