30 красавiка 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісы» выступілі ў Львове пад бел-чырвона-белымі сцягамі

4

Самы вядомы рок-гурт Беларусі выступіў на фестывалі Stare Misto у Львове.

Пасля невялікага перапынку ў адзін год (з-за правядзення ў 2012 годзе Еўра-2012) у Львоў вярнуўся фестываль Stare Misto, на які зноў з'ехаліся вядомыя сусветныя гурты. Быў і драйвовы панк, і класічны рок, і народныя гулянні ад Брэговіча, паведамляе 24tv.ua.

Брытанцы ўпарта спрабавалі размаўляць з публікай на ўкраінскай, у прыватнасці, гурт The Subways, які вывучыў нямала ўкраінскіх слоў і даволі без акцэнту выкрыкваў іх са сцэны, чым падрываў публіку. А вось Kaiser Chiefs у чарговы раз даказалі сваё шаленства: саліст і да публікі скокнуў, і на верхавіну сцэны ўскараскаўся, і ўкраінскія словы крыху падвучыў.

На момант выступу «Ляпіса Трубяцкога» ў небе застракацелі бел-чырвона-белыя сцягі, якія паднялі беларусы.

Нагадаем, беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» забаронены ў Беларусі. Яго лідар Сяргей Міхалок не можа вярнуцца на радзіму з-за крытыкі ўладаў.

«Ляпісы» выступілі ў Львове пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Фота: afishalviv.net
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках