«Ляпіс Трубяцкі» даў канцэрт «без старэчай траскатні» ў Кіеве (Відэа)
1- 13.06.2013, 9:28
- 22,960
Сотні беларусаў прыехалі падтрымаць любімы гурт. Многія размахвалі забароненымі на радзіме бел-чырвона-белымі сцягамі.
У Кіеў «Ляпісы» прыехалі з Львова, дзе выступілі на фестывалі Stare Misto. Выступленне ва ўкраінскай сталіцы адбылося 9 чэрвеня, пішуць «Весткі».
Мясцовыя СМІ нагадалі, што «Ляпіс Трубяцкі» і Сяргей Міхалок не могуць выступаць на радзіме, таму што лічаць дыктатара Лукашэнку «ашуканцам, злодзеем і невукам».
Гледачы, сярод якіх было шмат беларусаў, казалі, што засумавалі па музыках. Яны скандавалі: «Ляпіс!» - і размахвалі беларускімі нацыянальнымі сцягамі. Міхалок і кампанія з'явіліся на сцэне Зялёнага тэатра ў Кіеве, дзе праходзіў канцэрт, са спазненнем на гадзіну і пачалі з песні: «Ляпіс Crew».
А пасля рэвалюцыйнай «Песні будаўнікоў новага свету» Міхалок прачытаў міні-верш, а потым звярнуўся да публікі: «Сёння першы па-сапраўднаму летні канцэрт, таму будзе па мінімуму старэчай траскатні і максімум драйву».
Яшчэ цікава тое, што цяпер на канцэртах Ляпісы абсалютна не спяваюць старых песень, але гледачы сказалі, што гэта не страта, таму што новыя таксама вельмі якасныя, з сэнсам і палітычным кантэкстам.
Зала заспявала з музыкамі, калі тыя выдалі «Капітал», «Я веру», «Болт».
Бліжэй да канца «Ляпісы» праспявалі «Belarus Fredoom» і народ не проста спяваў з імі, а крычаў, размахваючы беларускімі і ўкраінскімі сцягамі. Пасля Сяргей падзякаваў кіяўлян за тое, што яны заспявалі гэтую песню разам з ім і яго суайчыннікамі. Напрыканцы хлопцы праспявалі вядомую песню на вершы Янкі Купалы «Ня быць скотам».