Экспарт беларускіх грузавікоў у Расею знізіўся на 54,5%
66- 19.06.2013, 8:31
- 45,131
Расея рэзка скараціла закупы беларускіх грузавых аўтамабіляў і трактароў.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта «Экспарт тавараў з Рэспублікі Беларусь за студзень-красавік 2013 года».
Экспарт у РФ грузавых аўтамабіляў упаў на 54,5% і склаў 1724 штук, а седлавых цягачоў - на 43,9% да 1242 штук. Пастаўкі беларускіх трактароў знізіліся на 21,7%, а сельскагаспадарчай тэхнікі - на 22%. Яны склалі адпаведна 9700 і 8400 адзінак.
Асноўнымі вытворцамі грузавікоў і трактароў у Беларусі з'яўляюцца МАЗ і МТЗ, рабочыя якіх ужо неаднаразова заяўлялі пра праблемы з рэалізацыяй прадукцыі.