18 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жудасная аварыя ў Маскве: аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з грузавіком

35
Жудасная аварыя ў Маскве: аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з грузавіком

Аўтобус, які перавозіў дзяцей, сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем на тэрыторыі «новай Масквы».

Аварыя адбылася непадалёку ад Падольска. Гружаны друзам «КамАЗ» урэзаўся ў аўтобус збоку на поўнай хуткасці. Удар быў такой сілы, што аўтобус разарвала напалам.

МНС Расеі паведамляе пра шматлікія ахвяры. Паводле апошняй інфармацыі ведамства загінулі 14 чалавек, пацярпелі 16, сярод іх адно дзіця. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што пацярпелых значна больш: 43 чалавекі, з іх двое дзяцей.

Многія пацярпелыя былі заблакаваныя ў сагнутым салоне. МНС даў справаздачу аб выратаванні 16 чалавек з месца аварыі.

ДТЗ адбылося ў Траецкай акрузе сталіцы непадалёку ад вёскі Азнабішына, каля горада Падольск.

«Па папярэдніх звестках рэйсавы аўтобус маршруту нумар 1033 рухаўся з боку Падольска, калі ў яго ўрэзаўся грузавік, гружаны друзам, які выязджаў з другараднай дарогі», - паведамляе МУС Расеі.

На аўтавакзале горада адмянілі рэйсы ў напрамку па Варшаўскай шашы ад Масквы. На месца трагедыі выехалі 30 машын хуткай дапамогі, вылецелі чатыры верталёты з ратавальнікамі і медыкамі. Пацярпелых шпіталізуюць у бальніцы Падольска і Траецка.

Фота: © РИА НОВОСТИ/Міхаіл Васкрасенскі
Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках