18 траўня 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Мая мэта - перамога на US Open

77
Вікторыя Азаранка: Мая мэта - перамога на US Open

Беларуская тэнісістка, якая вяртаецца на корт пасля курсу лячэння, адразу ставіць перад сабой рэкордныя задачы.

Вікторыя Азаранка не выходзіла на корт з Уімблдона, дзе ёй давялося зняцца пасля матчу першага круга праз траўму калена. Цяпер яна прыйшла ў сябе і выступіць на турніры ў Карлсбадзе, паведамляе тэлеканал Eurosport.

«Мне пашанцавала, што пасля такога падзення я вярнулася на корт, - заявіла Вікторыя Азаранка. - Я прыехала і гатовая гуляць».

Яшчэ да Уімблдона Вікторыя прапусціла значную частку грунтавога сезону праз праблемы са здароўем, а на «Ралан Гарас» дайшла да паўфіналу, саступіўшы там спартоўцы з Расеі Марыі Шарапавай.

«Я не была расчараваная, бо мне ўдалося дамагчыся прагрэсу ў параўнанні з мінулым годам. Вынікі з'яўляюцца следствам тваёй працы, так што я сканцэнтраваная на працы, а не на выніках», - цытуе беларуску агенцтва Reuters.

Вяршыняй серыі турніраў у ЗША стане чацвёрты турнір «Вялікага Шлема» - US Open. Вікторыя поўная рашучасці зрабіць у гэты раз крок, якога не хапіла ў 2012-м. Тады яна падавала на матч у фінальнай сустрэчы супраць Серэны Уільямс, але не змагла даціснуць грозную спаборніцу.

«Думаю, тая параза зрабіла мяне мацней, я шмат чаму навучылася. Я ўбачыла, над чым варта папрацаваць. Вынік не задаволіў мяне на 100%, але ён і не быў самым важным, паколькі я ведала, што паказала ўсё лепшае. Мая мэта - перамога на US Open, што зробіць мяне шчаслівай. Мае вочы накіраваныя толькі на гэтую перамогу», - дадала Азаранка.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках