25 красавiка 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIDH патрабуе адмяніць прысуд Гайдукову

13
FIDH патрабуе адмяніць прысуд Гайдукову

Прысуд Андрэю Гайдукову насіў палітычна матываваны характар, заяўляе міжнародная арганізацыя.

Аб гэтым гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі.

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека патрабуе перагледзець прысуд у дачыненні да Андрэя Гайдукова, якога асудзілі на паўтары гады калоніі, у адпаведнасці з законам, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі, якія тычацца права на абарону і на справядлівы і празрысты судовы разбор.

У заяве падкрэсліваецца, што судовы працэс насіў палітычна матываваны характар, суправаджаўся працэсуальнымі парушэннямі.

Злачынства, у якім абвінавацілі Гайдукова, не ўваходзіць у катэгорыю грамадска небяспечных, а таксама не тлумачыць неабходнасць правядзення суда за зачыненымі дзвярыма, мяркуюць у FIDH.

Нагадаем, разгляд справы актывіста з Наваполацка Андрэя Гайдукова праходзіў у закрытым рэжыме. 23-гадовага рабочага завода «Нафтан» першапачаткова абвінавачвалі паводле двух артыкулаў: частцы 1 артыкула 14 - «Замах на злачынства» і частцы 1 артыкула 356 - «Здрада дзяржаве».

У выніку суд прысудзіў актывіста да 1,5 гадоў калоніі.

Паводле афіцыйнага паведамлення прэс-службы КДБ, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы».

Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазіцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненнем стварыць у Наваполацку міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках