18 траўня 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 0 не збірацца

32
Больш за 0 не збірацца

Арганізатар адзіночнага пікету ў Магілёве супраць расейскіх авіябаз Мікалай Гладышаў абвінавачваецца ў парушэнні заканадаўства аб арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў.

8 ліпеня ў Ленінскім РАУС Магілёва ў дачыненні да яго складзены адпаведны пратакол, паведамляе БелаПАН .

Раніцай 4 ліпеня ў цэнтры Магілёва насупраць будынка гарвыканкама актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Гладышаў цягам паўтары гадзін праводзіў адзіночны пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх авіябаз. Пасля ён быў затрыманы супрацоўнікам Ленінскага РАУС. Яму было загадана з'явіцца 8 ліпеня ў раённы аддзел міліцыі як асобе, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

«Мяне абвінавачваюць у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах. Я ж сябе за вінаватага не ўважаю, бо парушаюць законы і Канстытуцыю Беларусі тыя, хто хоча размясціць на нашай зямлі замежныя вайсковыя базы. Артыкул 3 Канстытуцыі гаворыць, што крыніцай суверэнітэту Беларусі з'яўляецца народ, а ў народа ніхто пра замежныя вайсковыя базы не пытаўся. У артыкуле 18 гаворыцца, што нашая краіна імкнецца стаць нейтральнай, а які гэта нейтралітэт, калі тут будуць стаяць замежныя войскі?»- заявіў Гладышаў пасля выхаду з РАУС.

З ягоных слоў, супрацоўнік міліцыі Яўген Загорскі, які складаў на яго пратакол, не паведаміў, калі будзе суд, паабяцаўшы праінфармаваць аб гэтым загадзя. «Я папярэдзіў, што без позвы, дастаўленай мне асабіста, ні на які суд не пайду», - сказаў актывіст.

У Ленінскі РАУС Гладышава суправаджаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Каля будынка міліцыі яго чакалі іншыя сябры партыі, а таксама журналісты.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках