23 траўня 2024, Чацвер, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Расеі чакае сустрэчы з Баўмгертнерам

17
Амбасада Расеі чакае сустрэчы з Баўмгертнерам

(абноўлена - 10:30) У амбасадзе Расеі ў Менску разлічваюць, што сустрэча консульскіх работнікаў з арыштаваным кіраўніком «Уралкалію» можа адбыцца ўжо сёння.

«Думаю, сустрэча адбудзецца сёння. Калі не ў першай, то ў другой палове дня», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак у Менску дарадца расейскай амбасады ў Менску Уладзімір Марчукоў.

Ён заўважыў, што пакуль афіцыйнага адказу на ноту амбасады аб сустрэчы не паступала, але выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшы час ён паступіць. «Ён будзе сёння. Беларускі бок ніколі не перашкаджаў падобным сустрэчам, паколькі яны ўкладваюцца ў двухбаковыя пагадненні. Я ўпэўнены, консульскія супрацоўнікі з ім сустрэнуцца», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У амбасадзе распавялі, што сёння з Масквы вылятае адвакат «Уралкалію» і маці Уладзіслава Баўмгертнера.

Як растлумачыў Уладзімір Марчукоў, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам прадстаўляць інтарэсы абвінавачанага можа альбо адвакат-грамадзянін Беларусі, альбо замежнік, які мае адпаведныя дазволы для працы ў якасці адваката на тэрыторыі рэспублікі. Ён даў зразумець, што расейскі адвакат будзе аказваць кансультацыйную падтрымку па справе Уладзіслава Баўмгертнера.

Пакуль кіраўнік «Уралкалію» арыштаваны на два месяцы.

«Санкцыя ў выглядзе заключэння пад варту прымененая да Баўмгертнера тэрмінам на 2 месяцы. У ходзе расследавання дадзены тэрмін можа быць падоўжаны, але можа быць і ўжытая іншая мера стрымання», - паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках