18 траўня 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» пра $100 мільёнаў: без каментароў

14
«Беларуськалій» пра $100 мільёнаў: без каментароў

Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Валерый Кірыенка не стаў каментаваць суму ўрону, нібыта нанесенага дзеяннямі службовых асобаў «Уралкалію».

«Я не магу каментаваць дзеянні або ацэнкі прадстаўнікоў органаў следства, у тым ліку і тое, што тычыцца агучанай сумы ўрону. Ніякай уласнай ацэнкі шкоды ў мяне няма», - заявіў Валерый Кірыенка агенцтву «Інтэрфакс».

У панядзелак Следчы камітэт Беларусі заявіў, што шкода, нанесеная службовымі асобамі «Уралкалію» «Беларуськалію» і БКК, складае $100 млн.

Кірыенка нагадаў, што ў ходзе нядаўняй прэс-канферэнцыі ён заяўляў пра тое, што дзеянням расейскіх супрацоўнікаў БКК і прадстаўнікоў «Уралкалію» ў частцы супрацоўніцтва з беларускім бокам павінна быць дадзеная прававая ацэнка. З гэтай мэтай, па словах кіраўніка, у Беларусі была створаная група юрыстаў.

«Арышт спадара Баўмгертнера - гэта доказ таго, што такая ацэнка зробленая», - сказаў Кірыенка.

Ён таксама заўважыў, што не здзіўлены арыштам у Менску кіраўніка назсавета БКК, гендырэктара «Уралкалію».

«Калі ў следчых органаў ёсць падставы яго вінаваціць, то можна і затрымаць падазраванага», - сказаў Кірыенка.

Нагадаем, генеральны дырэктар кампаніі «Уралкалій» і кіраўнік назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў панядзелак у Менску. Яго падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (частка 3 артыкула 424 КК Беларусі, да 10 гадоў пазбаўлення волі). Па той жа справе праходзяць яшчэ некалькі топ-мэнэджэраў «Уралкалію» і БКК, у тым ліку член назіральнага савета БКК, дырэктар па продажах і маркетынгу «Уралкалію» Алег Пятроў, першы намеснік генеральнага дырэктара БКК Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік генеральнага дырэктара па фінансах БКК Ігар Еўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела БКК Дзмітрый Самойлаў. Акрамя таго, Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку ў дачыненні да аднаго з акцыянераў «Уралкалію» Сулеймана Керымава (№ 20 у рэйтынгу 200 найбагацейшых бізнесменаў Расеі, багацце - $7,1 млрд).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках